BE RU EN

У Кіеў прыбылі прэм'еры і прэзідэнты шэрагу краін і кіраўнікі ЕЗ

  • 24.02.2025, 9:14

У трэція ўгодкі пачатку поўнамаштабнай вайны адбудзецца важны саміт.

У Кіеў у панядзелак, 24 лютага, у трэцюю гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, прыбылі прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен і прэзідэнт Еўрарады Антонію Кошта, паведамляе “Суспільне”.

Таксама ў сталіцу Украіны прыбылі прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, прэзідэнты Літвы і Латвіі — Гітанас Наўседа і Эдгарс Рынкевічс, прэм'ер Эстоніі Крыстэн Міхал і прэм'ер Гішпаніі Педра Санчэс.

Іх сустрэлі кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

У Кіеве трэція ўгодкі поўнамаштабнага ўварвання РФ адбудзецца сустрэча лідараў еўрапейскіх краін-партнёраў. Усяго ў саміце возьмуць удзел 37 лідараў дзяржаў, 13 з якіх будуць прысутнічаць асабіста, а 24 - онлайн, паведамляў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 23 лютага.

Ён назваў гэты саміт, магчыма, "пераломным момантам". Сустрэчы будуць праходзіць у некалькіх фарматах.

Апошнія навіны