Дроны УСУ стукнулі па адным з найбуйнейшых НПЗ у Расеі
- 24.02.2025, 8:49
Трэці раз.
Беспілотнікі ноччу атакавалі Разанскі нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ), у выніку чаго там узнік пажар.
З пачатку года гэта ўжо трэцім разам дроны прылятаюць на гэты аб'ект.
26 студзеня Сілы беспілотных сістэм УСУ і ГУВ ударылі па аб'ектах "Разанскай нафтаперапрацоўчай кампаніі", якая задзейнічана ў забеспячэнні расейскага акупацыйнага войскі. Як паведамілі ў Генштабе УСУ, у выніку ўдару былі зафіксаваныя выбухі і пажар у раёне названай мэты.
Упершыню ўкраінскія беспілотнікі ўдарылі па Разанскім НПЗ 24 студзеня.