Украінскія дроны пацэлілі ў ангар з расейскай тэхнікай
- 23.02.2025, 19:25
Дроны на оптавалакне праляцелі больш за 20 кіламетраў.
Аператары беспілотнікаў падраздзялення "Птушкі Мадзьяра" УСУ знішчылі расейскую бранятэхніку ў ангары на дыстанцыі больш за 20 км. Адпрацавалі FPV-дроны на оптавалакне.
Відэа атакі апублікаваў камандзір брыгады Робэрт Броўдзі «Мадзьяр» у сваім Telegram-канале. Расейцы схавалі бранятэхніку ў ангары, але бетонную схованку знайшлі з дапамогай «выведкі боем» FPV-дронаў на оптавалакне.
Усяго ў ангары было схавана 2 бронеаўтамабілі, і 2 БМП. Пасля гэтага адзін з бронеаўтамабіляў быў знішчаны з дапамогай дрона. Дабіць астатнюю бранятэхніку прыляцелі яшчэ два звычайныя дроны.
Пашкоджаны бронеаўтамабіль загарэўся, аднак другую машыну, якая стаяла побач з ім акупанты ўсё ж паспелі адагнаць. Зрэшты, у выніку другога налёту дроны знішчылі абедзве БМП.
Дрон адпраўлены для давыведкі, зафіксаваў, што ўся бранятэхніка была знішчаная пажарам, які ўзнік пасля патрапляння.
Таксама "Мадзьяр" паказаў знішчэнне яшчэ 3 танкаў, 3 БМП, 1 БТР і адной адзінкі аўтатранспарту. Было паказана як адным FPV дронам удалося знішчыць БМП і танк - абедзве машыны папярэдне падарваліся на супрацьтанкавых мінах, такім чынам што спыніліся ўшчыльную адзін да аднаго. Таму, пасля таго, як у знішчанага дронам танка здэтанаваў боекамплект, былі знішчаны абедзве машыны. Таксама было паказана знішчэнне 9 адзінак буксаванай артылерыі.