BE RU EN

Буданаў: Расея праз «экспэрыменты» страціла два Мі-8

  • 23.02.2025, 17:29

РФ хацела супрацьдзейнічаць марскім дронам.

Расейская Федэрацыя (РФ), пры спробах супрацьдзейнічаць марскім дронам Украіны, спрабавала «экспэрыментаваць», што ў выніку прывяло да страты двух расейскіх гелікаптэраў Мі-8.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Галоўнай управы выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Кірыла Буданава падчас Форуму «Украіна. Год 2025».

Са слоў Буданава, вораг некалькі разоў спрабаваў выкарыстоўваць сістэму запуску FPV-дронаў з гелікаптэраў Мі-8, каб супрацьдзейнічаць украінскім марскім дронам. Два з трох выкарыстанняў скончыліся выбухамі на борце гелікаптэра, пасля чаго вораг адмовіўся ад гэтай ідэі.

Украіна палепшыла марскія дроны

Як дадаў кіраўнік Службы бяспекі Украіны (СБУ) Васіль Малюк, Украіна таксама пачала запускаць свае ж FPV-беспілотнікі з марскіх дронаў, каб знішчаць берагавую інфраструктуру расейцаў. У якасці прыкладу, ён нагадаў аб аперацыі ў Донузлаве.

Ён расказаў, што сёння марскія дроны працуюць не проста ў рэжыме камікадзэ, а з'яўляюцца шматцэлевымі платформамі, якія здольныя на сабе несці кулямётнае ўзбраенне, сродкі для дыстанцыйнага мінавання і, як згадвалася вышэй, FPV-беспілотнікі.

«Я прывяду жывы прыклад, адна з крайніх місій, дзе ў Керчанскай бухце мы знішчылі баржу з вайсковай тэхнікай. Туды больш за 700 км адлегласць, і нас знайшлі ўжо на 1/3 адлегласці, астатнія 2/3 адлегласці мы туды ішлі ў стане пастаяннага агнявога кантакту з варожай авіяцыяй. Але яны ўжо не могуць падысці ўшчыльную да нас, каб знішчыць. Паколькі працуюць нашыя сістэмы і ў тым ліку штучны інтэлект», - растлумачыў Малюк.

Апошнія навіны