Лукашэнку «зневажаюць» нават у Пецярбургу
- 23.02.2025, 18:26
Гэта зрабіла 62-гадовая жанчына з Гомельскай вобласці.
Нараджэнку Гомельскай вобласці затрымалі супрацоўнікі дарожнай паліцыі ў Пецярбургу. Высветлілася, што яна ў вышуку, піша «Фантанка».
Паводле звестак выдання, 62-гадовая жанчына цяпер знаходзіцца ў адным з аддзелаў паліцыі ў Пецярбургу.
Напярэдадні яе спынілі на Фінляндскім вакзале. Пры праверцы дакументаў высветлілася, што яна з сярэдзіны лютага ў вышуку за «негатыўныя выказванні» пра Аляксандра Лукашэнку. Каментары жанчына пакідала ў перыяд з лістапада 2021 да верасня 2022 гадоў.