BE RU EN

Аляксей Протас набраў 100 балаў у чэмпіянатах НХЛ

  • 23.02.2025, 10:48

Наперадзе Протаса ў выніковасці сярод беларусаў шэсць чалавек.

У чарговым матчы Нацыянальнай хакейнай лігі самы дзейсны беларус цяперашняга сезону Аляксей Протас, які гуляе за «Вашынгтон Кэпіталз», закінуў шайбу. Ён дасягнуў юбілейнай адзнакі – 100 (36+64) балаў у рэгулярных чэмпіянатах за кар'еру, паведамляе сайт НХЛ.

«Вашынгтон Кэпіталз» перамог «Пітсбург Пінгвінз» – 8:3. Протас закінуў пятую шайбу сваёй каманды: нападніка своечасова заўважылі на сіняй лініі, ён увайшоў у чужую зону і, не збліжаючыся цалкам з брамнікам, падбіў цэль стрэлам пад перакладзіну.

Аляксей праводзіць найлепшы сезон у кар'еры. У ягоным актыве ў чэмпіянаце – 2024/25 47 (23+24) балаў у 56 матчах. Гэта другое месца ў камандзе. Акрамя таго, Протас мае паказнік карыснасці – +29. З такімі лікамі ён ідзе шостым у лізе. Усяго ў НХЛ нападнік згуляў ужо 225 матчаў. «Вашынгтон» лідар ва Усходняй канферэнцыі – 82 балы пасля 56 гульняў (каманды да плэй-оф правядуць 82 матчы).

Адзначым, што Уладзіслаў Калячонак, які нядаўна папоўніў шэрагі «Піцбурга», пакуль не выходзіў на лёд у складзе «пінгвінаў».

Наперадзе Протаса ў выніковасці сярод беларусаў шэсць чалавек. Міхаіл Грабоўскі набраў у рэгулярных чэмпіянатах найлепшай лігі свету 296 (125+171) балаў, за ім ідуць Андрэй Касціцын – 222 (103+119), Руслан Салей – 204 (45+159), Ягор Шаранговіч – 187 (95+92) (67+109) і Уладзімір Цыплакоў – 170 (69+101).

Апошнія навіны