BE RU EN

Трамп назваў дату новага раўнда перамоў з РФ

  • 22.02.2025, 21:00

Дэлегацыі зноў сустрэнуцца ў Эр-Рыядзе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў аб другім раўндзе перамоў з расейскімі дыпламатамі. Ён адбудзецца ўжо на наступным тыдні.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Euronews.

Як піша выданне, Трамп анансаваў новы этап перамоў паміж дэлегацыямі ЗША і РФ у заяве, апублікаванай грамадскай сеткай C-Span.

Са слоў Трампа, перамовы адбудуцца ў сталіцы Савудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе 25 лютага, праз тыдзень пасля першага раўнда, які адбыўся ў тым жа горадзе ў мінулы аўторак.

Выданне таксама нагадвае, што пасля сустрэчы дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё заявіў, што бакі ў цэлым узгаднілі чатыры прынцыпы.

Euronews таксама адзначае, што першы раўнд перамоў у Эр-Рыядзе заахвоціў еўрапейскіх хаўруснікаў згуртавацца вакол прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які баіцца, што перамовы будуць праходзіць без прамога ўдзелу Украіны.

Апошнія навіны