Экспэрт: Украіна гатова нейтралізаваць любыя агрэсіўныя дзеянні Лукашэнкі
- 22.02.2025, 22:41
Украінская разведка сочыць за падрыхтоўкай "Захаду-2025".
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на Мюнхенскай канферэнцыі 15 лютага зрабіў дзве заявы аб Беларусі.
Першае: Беларусь сёння - гэта плацдарм для новага наступу Расеі. Магчыма, Масква паспрабуе атакаваць Еўропу. Другое: мяжа бяспекі Еўропы павінна праходзіць па ўсходніх межах Беларусі і Украіны.
Пракаментаваць гэтыя заявы сайт Charter97.org папрасіў вайсковага эксперта, дырэктара New Geopolitics Research Network і экспэрта ўкраінскага Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення Міхаіла Самуся:
- Вядомая інфармацыя, што Расея і Беларусь рыхтуюць правядзенне вучэнняў «Захад-2025». Паводле нашай інфармацыі, Расея можа ўводзіць у Беларусь розную колькасць войскаў пад прыкрыццём гэтых вучэнняў, таму ўкраінская разведка ўважліва за гэтым сочыць. Калі будзе больш за 15 тысяч, значыць, Расея рыхтуе баявую аперацыю.
Калі менш за 15 тысяч, то наўрад ці ў расейцаў атрымаецца праводзіць нейкія аперацыі супраць Украіны ці іншых краін.
Беларусь увесь час знаходзіцца пад нашым вельмі ўважлівым кантролем. Калі там будуць нейкія агрэсіўныя рухі, то Украіна абсалютна гатовая іх нейтралізаваць.