BE RU EN

Менскае «Дынама» здабыла Суперкубак Беларусі ў футболе

  • 22.02.2025, 18:18

Каманда ўзяла верх над гарадзенскім "Нёманам" з лікам 2:0.

Футбалісты менскага "Дынама" сталі пераможцамі Суперкубка Беларусі - 2025.

У фінале, які прайшоў на стадыёне ФК "Менск", сталічная каманда ўзяла верх над гарадзенскім "Нёманам" з лікам 2:0.

У першым тайме на 41-й хвіліне вызначыўся Яўген Шаўчэнка з перадачы Дзяніса Грачыха.

У другой палове сустрэчы на ​​57-й хвіліне забіў Раман Бягуноў.

Гэты трафей стаў першым у гісторыі клуба. Рэкардсмен па колькасці тытулаў - барысаўскі БАТЭ. "Жоўта-сінія" выйгравалі Суперкубак восем разоў.

Апошнія навіны