«Гэта здзек»: пастанова расейскіх уладаў шакавала Z-патрыётаў
- 22.02.2025, 15:07
У РФ успыхнуў новы скандал.
У шэрагах расейскіх Z-патрыётаў новы скандал. Яны абураныя тым, што ўлады РФ пачалі здымаць сцягі з магіл вайскоўцаў, якія загінулі на так званай «СВА», піша «Дыялог.UA».
Па Z-каналах хутка распаўсюдзілася відэа, якое зняў расейскі вайсковец на адных з могілак расейскага Чарапаўца. Акупант сцвярджае, што ўлады РФ загадалі прыбраць з магіл усе сцягі. Прычына такога ўчынку відавочная: чыноўнікі спрабуюць утаіць рэальныя маштабы страт УС РФ у вайне супраць Украіны.
Расейская Z-прапагандыстка Анастасія Кашаварава пацвердзіла, што сцягі забіраюць з магіл не толькі ў Чарапаўцы, а па ўсёй Расеі. Асабліва, паводле яе слоў, чыноўнікам не падабаюцца сцягі ПВК «Вагнер», а таксама царскай Расеі.
«Так, у нас «СВА», і хаваць нашых ваяроў на могілках - дурное. Мы ўсе ведаем, што ёсць загінулыя…Прыбіраць сцягі - спараджаць эфект Барбары Стрэйзанд, яшчэ больш прыкоўваецца ўвага. Ды і ўвогуле гэта нейкі вандалізм і здзек з памяці», - напісала прапагандыстка.
Рэальныя страты ў вайне супраць Украіны ў Расеі з'яўляюцца дзяржтаямніцай, распаўсюджванне якой пагражае крымінальнай справай.
«Русская служба ВВС» и «Медиазона» знайшлі пацвярджэнне ліквідацыі амаль 100 тысяч салдат РФ. У спіс патрапілі толькі тыя акупанты, гібель якіх удалося верыфікаваць. Рэальныя страты нашмат большыя.
Паводле звестак украінскага Генштаба, на раніцу 22 лютага агульныя баявыя страты расейцаў у вайне дасягнулі 866 тысячы чалавек.
У гэты лік увайшлі не толькі ліквідаваныя, але і зніклыя без вестак, а таксама параненыя акупанты.