Экс-кіраўнік КНБ Казахстана: Трамп завербаваны КДБ з 1987 года пад пазыўным «Красноў»
- 22.02.2025, 10:59
Будучага прэзідэнта ЗША вербавалі як бізнэсоўца.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп быў завербаваны расейскімі спецслужбамі яшчэ ў 1987 годзе.
З такой нечаканай заявай выступіў экс-старшыня КНБ Казахстана Альнур Мусаеў.
На сваёй старонцы ў Facebook ён паведаміў, што Трамп мае псеўданім «Красноў».
«У 1987 годзе я служыў у 6-й Управе КДБ СССР у Маскве. Найбольш важным кірункам працы 6-й Управы была вярбоўцы бізнэсоўцаў капіталістычных краін. Менавіта ў той год нашай Управай быў завербаваны 40-гадовы бізнэсовец з ЗША Дональд Трамп пад псеўданімам «Красноў», - напісаў Мусаеў.
Цікава, што пра сувязь прэзідэнта ЗША з Расеяй ён пісаў яшчэ ў 2018 годзе. Тады ён сцвярджаў, што «Дональд Трамп сядзіць на кручку ў ФСБ і заглынае прынаду ўсё глыбей і глыбей».
«Пра гэта сведчаць шматлікія ўскосныя факты, апублікаваныя ў СМІ. Ёсць такое паняцце як вербаванасць аб'екта. Са свайго досведу аператыўнай працы ў КДБ-КНБ магу дакладна сказаць - Трамп ідэальны варыянт для вербавання. У мяне няма сумневаў, што ў Расеі ёсць кампрамат на прэзідэнта ЗША, што цягам многіх гадоў Крэмль прасоўваў Трампа на пасаду Прэзідэнта галоўнай сусветнай дзяржавы», - гаварылася ў паведамленні.