BE RU EN

Дэсантнікі УСУ цалкам ліквідавалі падраздзяленні КНДР пад Курскам

  • 22.02.2025, 9:22

У зоне адказнасці 80-й брыгады ўкраінскіх сіл.

Байцы 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Украіны знішчылі ўсе падраздзяленні войск Паўночнай Карэі, якія былі ў зоне адказнасці брыгады на Курскім кірунку. Пра гэта ў каментары «Эспрэса» заявіў старшы сяржант аддзела камунікацый 80-й АДШБр Пятро Гайдашчук.

«Нават пад артылерыйскім агнём і дронамі, паўночнакарэйцы працягвалі рухацца ў нашым кірунку. Аднак нягледзячы на іх падрыхтоўку, усе гэтыя падраздзяленні былі знішчаныя, і на гэты момант у зоне адказнасці 80-й АДШБр іх няма», - сказаў Гайдашчук.

Ён растлумачыў, што жаўнеры КНДР ужо добра арыентуюцца на мясцовасці, пераважна не выкарыстоўвалі тэхніку, а таксама перамяшчаліся пешшу на вялікія адлегласці да 15 км.

Са слоў Гайдашчука, зараз расейцы выкарыстоўваюць тактыку малых штурмавых груп, бо вялікія чалавечыя хвалі пяхоты з бронетэхнікай неэфектыўныя ў сучаснай вайне беспілотных сістэм.

«Вораг выкарыстоўвае артылерыю, выведвальныя і ўдарныя дроны, а таксама FPV-дроны на оптавалакне, што стварае пэўныя праблемы, з якімі мы паспяхова змагаемся. Кіраваныя авіябомбы пераважна падаюць на населеныя пункты Куршчыны, якія знаходзяцца пад кантролем Узброеных Сіл Украіны. Такім чынам расейскія войскі спрабуюць выцесніць нас з пазіцый, нягледзячы на тое, што ў гэтых сёлах пражывае цывільнае насельніцтва РФ», - падкрэсліў Гайдашчук.

Апошнія навіны