Сырскі: З пачатку года страты РФ у жывой сіле перавысілі 74 тысячы чалавек
- 21.02.2025, 21:20
Галоўны камандзір УСУ заявіў, што барацьба прадаўжаецца.
Галоўны камандзір УСУ генерал Аляксандр Сырскі заявіў, што з пачатку 2025 года агульныя страты расейскіх акупантаў у жывой сіле перавысілі 74 тысячы чалавек.
Пра гэта ён напісаў у Facebook.
«Дзякуючы зладжанай баявой працы ўсіх складнікаў Сілаў абароны Украіны, з пачатку года агульныя страты акупантаў у жывой сіле перавысілі 74 тысячы чалавек. Дзякуй украінскім воінам за стойкасць і адвагу! Барацьба прадаўжаецца!» – адзначыў ён.
Нагадаем, раней паведамлялася, што расейскія вайсковыя камандзіры выконваюць загад Крамля і прымушаюць мужчынаў, мабілізаваных у 2022 годзе, падпісваць кантракты з Міністэрствам абароны Расеі. У адваротным выпадку іх абяцаюць выправіць у «мясны штурм», дзе ўзровень выжывання складае толькі 10–15%.
У студзені прэс-служба ГУВ МА паведаміла, што для папаўнення стратаў войска Расея плануе задзейнічаць не менш як 126 тыс. салдатаў са «спецкантынгенту».