Дуда сустрэнецца з Трампам у Вашынгтоне
- 21.02.2025, 21:04
Прэзідэнт Польшчы наведае ЗША 22 лютага.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў суботу, 22 лютага, наведае Вашынгтон. Ён плануе сустрэцца з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам.
Пра гэта паведамляе РАР.
Паводле інфармацыі выдання, сустрэча Дуды і Трампа можа адбыцца ў Белым доме ці на Канферэнцыі кансерватыўных палітычных дзеянняў (CPAC) паблізу Вашынгтона, дзе будзе выступаць амерыканскі прэзідэнт.
Як сцвярджае PAP, сустрэча запланаваная на суботу, 22 лютага.