BE RU EN

Трамп назваў паездку міністра фінансаў ЗША ва Украіну «бескарыснай»

  • 21.02.2025, 19:25

Прэзідэнт ЗША зрабіў шэраг заяў аб Украіне.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў паездку міністра фінансаў ЗША ва Украіну «бескарыснай».

Пра гэта паведаміла журналістка CBS News Джэніфер Джэйкабс у X. Заяву Трамп зрабіў у эфіры Fox News Radio.

Таксама прэзідэнт ЗША даў зразумець, што ўважае Расею за адказную за ўварванне ва Украіну.

«Расея напала…Але для нападу не было прычын. Гэтая вайна не павінна была пачынацца», - цытуе журналістка яго словы.

Пры гэтым Трамп зноў абвінаваціў украінскага прэзідэнта ў тым, што Расея напала на Украіну.

«Калі Зяленскі сказаў, што яго не запрасілі на сустрэчу, - я хачу сказаць, што гэта не было прыярытэтам, бо дагэтуль ён дрэнна спраўляўся з перамовамі. Па-першае, вайны не павінна было быць, а калі ўжо яна пачалася, яе трэба было ўрэгуляваць неадкладна, гэта можна было зрабіць», - сцвярджаў прэзідэнт ЗША.

Апошнія навіны