Міністр абароны Беларусі палохае Лукашэнку ўзброенымі сіламі Польшчы і краін Балтыі
- 21.02.2025, 19:03
Хрэнін заявіў аб напружанасці ў рэгіёне.
Захад стварае ўмовы для выкарыстання Польшчы і краін Балтыі ў проксі-вайне супраць «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Аб гэтым заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін 21 лютага, паведамляе БелТА.
- Росту напружанасці ў рэгіёне спрыяе рост тэмпу мілітарызацыі дзяржаў - членаў Паўночнаатлантычнага саюза. Нараўне са сталымі заклікамі да больш хуткага размяшчэння на сваіх тэрыторыях воінскіх кантынгентаў NATO, Польшча і краіны Балтыі актыўна нарошчваюць баявы патэнцыял нацыянальных узброеных сіл, - сказаў Віктар Хрэнін.
Міністр таксама адзначыў, што «ў імпарце ўзбраенняў летась Польшча ўпершыню стала сусветным лідарам».