«Вось хто дыктатар»: улюбёная газета Трампа выйшла са спецыяльным артыкулам
- 21.02.2025, 17:26
У ім расказваюцца галоўныя факты аб украінска-расейскай вайне.
Амерыканскае кансерватыўнае выданне The New York Post, якое любіць чытаць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выйшла з матэрыялам на перадавіцы, дзе растлумачана, што сапраўдным дыктатарам з'яўляецца гаспадар Крамля Уладзімір Пуцін.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».
Нумар The New York Post за 21 лютага выйшаў з вялікім партрэтам Уладзіміра Пуціна на перадавіцы і загалоўкам: «Прэзідэнт Трамп, вось хто дыктатар».
У самім матэрыяле, які выйшаў у фармаце калонкі аўтарства Дугласа Мюрэя, апублікаваныя «10 фактаў аб украінска-расейскай вайне, якія мы ігнаруем на свой страх і рызыку».