BE RU EN

Келаг: Зяленскі - мужны лідар ваюючай нацыі

  • 21.02.2025, 17:11

Спецпрадстаўнік ЗША расказаў аб паездцы ў Кіеў.

Спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны Кіт Келаг пракаментаваў сваю сустрэчу з камандай прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Адпаведнае паведамленне ён апублікаваў у X.

«Доўгі і насычаны дзень з вышэйшым кіраўніцтвам Украіны. Шырокія і пазітыўныя дыскусіі з Уладзімірам Зяленскім, мужным лідарам ваюючай нацыі і яго таленавітай камандай нацыянальнай бяспекі», - гаворыцца ў допісе.

Келаг прыбыў у Кіеў на наступны дзень пасля таго, як у Савудаўскай Арабіі адбыліся першыя перамовы паміж ЗША і Расеяй з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

Апошнія навіны