BE RU EN

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць палітвязня

  • 21.02.2025, 16:38

Фотафакт.

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Мtнскага гарадскога суда, каб падтрымаць палітвязня Ігара Ільяша. 21 лютага пачаўся разгляд ягонай справы (суддзя — Сяргей Кацэр), паведамляе «Еўрарадыё».

Ільяша абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў: «дыскрэдытацыя Беларусі» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

«Свабода слова павінна быць гарантаваная. Журналістыка - гэта не злачынства, - піша прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі. - Цяпер у Беларусі за кратамі 39 супрацоўнікаў медыяў. Усе палітычныя вязні павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна».

Да акцыі далучыліся прадстаўнікі дыпламатычных місій Аўстрыі, Чэхіі, ЕЗ, Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швэцыі, Славаччыны і Вялікай Брытаніі.

Апошнія навіны