Рэйтынг Трампа зніжаецца
- 21.02.2025, 18:29
Прэзідэнт ЗША менш папулярны ў сваёй краіне, чым Зяленскі ва Украіне.
Рэйтынг ухвалення працы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пачаў паступова зніжацца праз рост занепакоенасці амерыканцаў наконт далейшага развіцця эканомікі ЗША і ўкаранення мыт на імпарт.
Пра гэта гаворыцца ў апытанні Reuters/Ipsos, вынікі якога апублікавалі ў сераду, 19 лютага.
Апытанне, якое доўжылася шэсць дзён, паказала, што 44% рэспандэнтаў ухваляюць працу Трампа на пасадзе прэзідэнта, у параўнанні з 45% у апытанні Reuters/Ipsos, праведзеным 24-26 студзеня.
Дзель амерыканцаў, якія не ўхваляюць яго прэзідэнцтва, вырасла яшчэ больш істотна - да 51% у апошнім апытанні ў параўнанні з 41% адразу пасля яго ўступлення ў пасаду, дадае агенцтва.
Тым не менш Трамп карыстаецца даволі высокім узроўнем ухвалення сваёй іміграцыйнай палітыкі: 47% рэспандэнтаў падтрымліваюць яго падыход, які ўключаў абяцанні ўзмацніць дэпартацыю нелегальных мігрантаў у краіне. Дзель амерыканцаў, якія мяркуюць, што эканоміка краіны рухаецца няправільным шляхпі, вырасла да 53% у апошнім апытанні з 43% у апытанні 24-26 студзеня.
Апытанне Reuters/Ipsos, які быў праведзены онлайн, ахапіў 4145 амерыканцаў па ўсёй краіне. Магчымая хібнасць - прыкладна 2 адсоткавыя пункты ў кожным кірунку.
Найбліжэйшы паплечнік Трампа Ілан Маск таксама не атрымаў добрых адзнак: са звестак апытання Post, яго дзеянні ўхваляюць толькі 34% грамадзян.
Амерыканцы таксама скептычна ставяцца да таго, як Трамп развязвае праблему высокіх коштаў. У апытанні CNN 62% рэспандэнтаў (уключаючы 47% рэспубліканцаў) заявілі, што прэзідэнт не зрабіў дастаткова, каб паспрабаваць знізіць кошты на паўсядзённыя тавары.
Большасць амерыканцаў (69%, паводле звестак Washington Post) мяркуюць, што мыты для Канады, Мексікі і Кітая прывядуць да падаражання тавараў у ЗША.
18 лютага Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі выказаў сваю падтрымку неабходнасці правядзення выбараў ва Украіне. Ён таксама заявіў, што рэйтынг Зяленскага сярод насельніцтва Украіны нібыта складае толькі 4%.
У той жа час, са звестак Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС), Зяленскаму давяраюць 57% украінцаў, а не давяраюць 37%. Такім чынам баланс даверу-недаверу складае 20%, заявілі сацыёлагі 19 лютага.
19 лютага Зяленскі назваў дэзінфармацыяй заяву Трампа аб падзенні свайго рэйтынгу да 4%.