У Менску шэраг дамоў застаўся без вады
- 21.02.2025, 14:51
Прарвала цеплатрасу.
Раніцай 21 лютага на вуліцы Арлоўскай у Менску прарвала трубаправод. Першай пра гэта паведаміла Управа Дзяржаўнай аўтаінспекцыі: рух па вуліцы Арлоўскай у бок Карастаянавай ідзе толькі па адной паласе. На 11 раніцы рух па Арлоўскай і Гая ўсё яшчэ ўскладнены, на суседніх вуліцах таксама ідзе павольна.
"Мінскводаканал" паведаміў, што ў дамах 17, 19, 20, 21 і 23 часова будзе адсутнічаць халодная вада. Ва ўсім раёне магчыма пагаршэнне якасці водазабеспячэння.