BE RU EN

Рэспубліканка Ніккі Хэйлі падтрымала Уладзіміра Зяленскага

  • 21.02.2025, 17:12

І раскрытыкавала Трампа.

Былая кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Нікі Хэйлі раскрытыкавала свайго апанента на выбарах 2024 года, прэзідэнта Дональда Трампа, праз ягоную пазіцыю ў дачыненні да Украіны. Пра гэта яна ў чацвер, 20 лютага, напісала ў сацсетцы Х.

«Гэта класічныя расейскія размовы. Менавіта тое, чаго хоча Пуцін», – напісала Хэйлі.

Раней Хэйлі, якая пасля сваёй паразы на праймерыз урэшце падтрымала Трампа, заяўляла, што падтрымка Украіны з'яўляецца нацыянальнай зацікаўленасцю ЗША, і падтрымала далучэнне Украіны да NATO.

Апошнія навіны