Для беларускіх кіроўцаў уводзяць навацыі
- 21.02.2025, 18:40
Для каго зменіцца транспартны падатак?
Урад увёў навацыю ў транспартным падатку за аўтамабілі падвышанай камфортнасці гэта некаторыя мадэлі Audi, Bentley, BMW, Toyota і іншых вытворцаў. Змяненне датычыцца ўзросту такога транспарту, з якога бяруць 10-разовы падаходны ў параўнанні са стандартным зборам.
Адзначым, для аўтамабіляў павышанай камфортнасці ў 2024-м увялі дзесяціразовы падатак (у параўнанні са стандартным). Але яго бралі толькі з аўтамабіляў не старэйшых за тры гады, калі старэйшыя, то не спаганялі збор.
Цяпер чыноўнікі прыбралі гэтае ўзроставае абмежаванне для транспарту. Замест яго ўрад устанавіў іншую колькасць гадоў (але для некаторых пакінуў тры гады).
Ранейшая трохгадовая мяжа захоўваецца ў тым ліку для Audi A8, Audi RS6, BMW 7, Cadillac Escalade, Lexus LC, Mercedes-Benz AMG E. Да чатырох гадоў паднялі сярод іншага для Audi RS7, BMW М6, Land Rover Range Rover, Mercedes-Benz GLE Coupe, Toyota Sequoia.
Пяцігадовы ўзрост для транспартнага падатку ўвялі ў тым ліку для Toyota Land Cruiser 300, Lexus LX.
Для некаторых аўто гэтую планку паднялі да 10 гадоў. Напрыклад, на ўсе мадэлі Maserati і Ferrari.