BE RU EN

ГУВ: У Расеі рыхтуюць важную заяву да 24 лютага

  • 21.02.2025, 10:59

Украінская выведка раскрыла планы Крамля.

Прапагандысты, а таксама спецслужбы краіны-акупанткі Расейскай Федэрацыі (РФ) атрымалі ўказанне з Крамля аб прасоўванні "пераможных" наратываў да гадавіны поўнамаштабнага ўварвання.

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Украіны.

Мэтай інфармацыйнай кампаніі ворага з'яўляецца:

распальванне расчаравання сярод украінскага грамадства;

дэстабілізацыя сітуацыі ўнутры Украіны;

дыскрэдытацыя Украіны сярод дзяржаў-партнёраў, якія даюць крытычна важную вайсковую дапамогу.

Паводле звестак ГУВ, сярод ключавых наратываў ворага будуць:

"Захад здрадзіў Украіне";

"Меркаванне еўрапейцаў і ўкраінцаў не хвалюе ні Маскву, ні Вашынгтон";

"ЗША і Расея аб усім дамовіліся за спінай Украіны";

“Украінская ўлада – нелегітымная”;

“Украінскае войска саступае на фронце”;

“Карупцыянеры ва Украіны крадуць мільярды даляраў амерыканскай дапамогі”.

У тым жа ліку ў Расеі плануюць таксама абвясціць пра нібыта “перамогу” ў вайне да “круглай даты” - 24 лютага 2025 года. Таксама могуць гучаць заявы і аб “перамозе Раскі над NATO” праз тое, што прапаганда ворага доўгі час апісвала поўнамаштабную вайну, як вайну супраць Альянсу.

Спецслужбам у Крамлі загадалі выкарыстоўваць у інфармацыйна-псіхалагічных кампаніях актывізацыю дыпламатычных намаганняў новай адміністрацыі прэзідэнта ЗША па завяршэнні поўнамаштабнай вайны і двухбаковую сустрэчу дэлегацый у Савудаўскай Арабіі.

“Адна з ключавых мэт новых крамлёўскіх метадычак для прапаганды Расеі – статус ізаляванага цывілізаваным светам агрэсара і вайсковага злачынцы прыкрыць плашчом нібыта гатовага да мірнага ўрэгулявання”канструктыўнага боку канфлікту”, – піша ГУВ і дадае, што для еўрапейскіх супольнікаў Украіны Расея плануе выкарыстаць.

Апошнія навіны