BE RU EN

Рысь зайшла ў хлеў жыхара Слуцкага раёна

  • 20.02.2025, 21:25

Фотафакт.

Дзікая жывёліна зайшла ў адчыненую адрыну ў вёсцы Таковішча. Там вялізнай котцы, падобна, спадабалася.

Раніцай у сваім хляве гаспадар знайшоў няпрошаную госцю і нават зняў на відэа.

У лясніцтве мужчыну параілі не чапаць жывёлу і пачакаць, пакуль яна сама выберацца вонкі і сыдзе ў лес.

Нядаўна шалёная рысь прабралася ў двор жылога дома пад Рэчыцай і памерла. У Беларусі жывёла занесеная ў Чырвоную кнігу. Папуляцыя налічвае блізу 1700 асобінаў.

А ў вёску пад Хойнікамі прыйшоў воўк. Міліцыянтам давялося страляць.

Апошнія навіны