Bloomberg: Расея спрабуе пасеяць разлад сярод украінскіх палітыкаў
- 20.02.2025, 20:17
Пасля гэтага Крэмль плануе аднавіць вайну з новай сілай.
Расея спрабуе пасеяць разлад сярод украінскіх палітыкаў. Пасля гэтага Крэмль плануе аднавіць вайну з новай сілай.
Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Ананімная крыніца выдання заявіла, што ўкраінскія спецслужбы перакананыя, што ключавая мэта Расеі – пасварыць усіх украінскіх палітыкаў паміж сабой, калі выбары за прэзідэнцкае крэсла адбудуцца. Паводле яе звестак, пасля першага ўдару Расея нанясе наступны, а менавіта – адновіць вайну з трайной сілай пасля змены ўлады.
У той самы час Bloomberg піша, што тэарэтычна выбары могуць быць праведзеныя, але толькі калі ЗША ды іншыя хаўруснікі дашлюць свае войскі пасля спынення агню і будуць патруляваць іх на лініі фронту, што амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп выключыў.