BE RU EN

У Менску за некалькі хвілінаў адбыліся два ДТЗ з грамадскім транспартам

  • 20.02.2025, 20:10

Фотафакт.

У Менску 20 лютага з розніцай некалькі хвілінаў адбыліся два ДТЗ з удзелам грамадскага транспарту, паведамілі ў ДАІ.

Каля скрыжавання праспекта Жукава і вуліцы Глаголева Ford рэзнуўся ў тралейбус, які спыніўся перад скрыжаваннем. Як мяркуецца, кіроўцу стала блага падчас руху.

Праз некаторы час паблізу дома № 19 па вуліцы Даўгабродскай сутыкнуліся Peugeot і трамвай. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

62-гадовага кіроўцу Ford даставілі ў лякарню для абследавання.

Апошнія навіны