«Дармаедаў» хочуць загнаць на заводы?
- 20.02.2025, 18:50
Чыноўнікі расказалі, чаму пачынаюцца рэйды.
У Беларусі пачынаюцца рэйды да «дармаедаў». Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў патлумачыў, з чым гэта звязанае.
Чыноўнік расказаў аб дэфіцыце кадраў на беларускіх прадпрыемствах.
«Таму адна з задач, пастаўленых перад камітэтам працы, занятасці і сацыяльнай абароны гэтага аблвыканкама, - актыўнае ўключэнне незанятых грамадзян у рэальны сектар краіны», - сказаў Кавалькоў.