BE RU EN

ГУВ: У Бярдзянску ўзарвалі аўто намесніка расейскага гаўляйтара

  • 20.02.2025, 17:09

Ён чыніў ваенныя злачынствы.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны паведамляе аб выбуху ў часова акупаваным Бярдзянску, у выніку якога загінуў расейскі стаўленік.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУВ МАУ

20 лютага а 6:05 каля 96-га дома на Усходнім праспекце часова акупаванага Бердзянска ўзарваўся і згарэў дашчэнту шэры аўтамабіль Renault Duster. На месца прыбылі расейскія акупацыйныя службы.

Паводле звестак выведкі, унутры аўто знаходзіўся ваенны злачынец Яўген Багданаў - грамадзянін дзяржавы-агрэсаркі Расеі, які фармальна займаў пасаду так званага намесніка гаўляйтара Бярдзянска.

У абавязкі расейскага захопніка ўваходзілі, напрыклад, кантроль за фінансамі ў акупацыйнай адміністрацыі і арганізацыя будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў у часова акупаваных раёнах Запарожскай вобласці.

Падчас свайго знаходжання на акупаваных украінскіх тэрыторыях Багданаў неаднаразова чыніў ваенныя злачынствы супраць грамадзян Украіны, адзначаюць у ГУВ.

Апошнія навіны