У «самым паўночным жылым доме ў Беларусі» ніхто не жыве
- 20.02.2025, 15:29
Раней ім валодаў вальшчык лесу.
У «самым паўночным жылым доме Беларусі» некалькі гадоў ніхто не жыве, уваход забіты дошкамі, заўважыла Еўрарадыё.
Ён знаходзіцца ў вёсцы Прошкі (самы паўночны населены пункт нашай краіны) у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Гэта недалёка ад стыку межаў Беларусі, Латвіі і Расеі, на поўнач ад Асвейскага возера. У вёсцы "дзве вуліцы і чатыры дамы". Жыхароў няма.
Статус самага паўночнага дом у Прошках атрымаў у 2011 годзе. У той час у ім яшчэ жылі людзі. Домам валодаў Генадзь Рацкоўскі, вальшчык мясцовага лясгаса.