Як пасля бамбавання: жыхар Гародні шакаваў фота інтэрната
- 20.02.2025, 12:45
І справа не ў адсутнасці прыборкі.
Гарадзенец апублікаваў у TikTok падборку фота з інтэрната на вуліцы Гогаля, 6. Ён знаходзіцца насупраць адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, пры гэтым від санітарнага блока (душавой) сапраўды ўражвае. І справа не ў адсутнасці прыборкі, піша Hrodna.life.
Пабелка на столі і сценах аблупленая, з падцёкамі і ў чорнай цвілі, іржавыя трубы перакрыўленыя і аблупленыя. Пры гэтым у памяшканні сушыцца адзенне. Душавы паддон - іржавая балея, плітка на сценах і на падлозе пабітая і таксама ў цвілі.