Беларускі футбаліст Ілля Шкурын стаў гульцом варшаўскай «Легіі»
- 20.02.2025, 12:29
Беларус будзе гуляць пад 17-м нумарам.
Беларускі нападнік Ілля Шкурын перайшоў з мелецкай «Сталі» ў варшаўскую «Легію».
Кошт трансферу складзе 1, 5 мільёна еўраўЙ. Як паведамляе прэс-служба, тэрмін кантракта складзе 3 гады. Беларус будзе гуляць пад 17-м нумарам.
У 19 гульнях сезона Шкурын забіў 5 мячоў і аддаў 2 галявыя перадачы.
"Легія" размяшчаецца на 4-м месцы ў Чэмпіянаце Польшчы.