BE RU EN

ЗША выпрабавалі ядзерную ракету, якая далятае да Расеі

  • 19.02.2025, 16:40

Прайшоў тэставы запуск Minuteman III.

ЗША правялі тэставы запуск няўзброенай міжкантынентальнай балістычнай ракеты (МБР) Minuteman III, паведаміла база касмічных сіл «Вандэнбэрг».

Выпрабаванне адбылося неўзабаве пасля заканчэння перамоў паміж амерыканскай і расейскай дэлегацыямі ў Эр-Рыядзе, піша The Moscow Times.

Выканаўца абавязкаў міністра ВПС ЗША Гэры Эшварт падкрэсліў, што гэты запуск з'яўляецца часткай дэманстрацыі гатоўнасці, дакладнасці і прафесіяналізму амерыканскіх ядзерных сіл. З яго слоў, выпрабаванне таксама пацвярджае лятальнасць і эфектыўнасць сістэмы ядзернага стрымлівання краіны. Падчас запуску вайскоўцы сабралі звесткі аб прадукцыйнасці, дакладнасці, надзейнасці і іншых характарыстыках ракетнай сістэмы, каб ацаніць яе цяперашні стан і вызначыць магчымасці для мадэрнізацыі, дадалі ў «Вандэнбэргу».

За дзень да выпрабавання, 18 лютага, у сталіцы Савудаўскай Арабіі прайшлі першыя з пачатку вайны ва Украіне наўпроставыя перамовы паміж дэлегацыямі ЗША і Расеі.

Апошнія навіны