BE RU EN

Улады пачалі атакаваць Wildberries

  • 19.02.2025, 17:46

Прэтэнзіі пачаліся пасля заяў Лукашэнкі.

МАРГ чарговым разам зацікавіўся дзейнасцю маркетплэйса Wildberries, паведамляецца на сайце ведамства.

Так, у рабоце пляцоўкі знайшлі шэраг парушэнняў, якія запатрабавалі лікывідаваць спецыяльным прадпісаннем.

Перш за ўсё размова ідзе аб тым, што на Wildberries прадаваліся парфумерыя, касметыка і шэраг іншых тавараў, вырабленых у так званых непрыязных краінах.

МАРГ запатрабаваў забараніць іх рэалізацыю беларусам.

Акрамя таго, са звестак ведамства, на картках шматлікіх тавараў і зусім адсутнічае інфармацыя пра вытворцу.

Збянтэжыла беларускіх чыноўнікаў і тое, што на галоўнай старонцы інтэрнэт-крамы няма інфармацыі пра спосабы аплаты, а грошы Wildberries вяртаюць на баланс асабістага кабінета, а не на рахунак спажыўца.

Як распавялі ў МАРГ, на працу пляцоўкі за апошнія некалькі гадоў паступала мноства скаргаў: у 2022 годзе - амаль 1500, у 2023-м - 2000, у 2024-м - 1000, а на 19 лютага 2025-га - ужо больш за 100.

Адзначым, нядаўна Лукашэнка выказваўся на тэму маркетплэйсу Wildberries. Ён заклікаў пляцоўку "працаваць на дзяржаву".

Апошнія навіны