BE RU EN

Пяскоў заявіў аб сустрэчы Трампа і Пуціна

  • 19.02.2025, 12:31

У Крамлі агучылі прыкладную дату.

У Крамлі не выключаюць, што сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна можа адбыцца ўжо да канца лютага 2025 года.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Паводле ягоных слоў, для сустрэчы Пуціна і Трампа спатрэбіцца пэўная падрыхтоўка ў МЗС. Акрамя таго, ён дадаў, што стасункі Расеі і ЗША цяпер маюць патрэбу ў рэстаўрацыі, "ім мэтанакіравана наносілася шкода папярэдняй адміністрацыяй Штатаў".

Раней выданне Bloomberg паведамляла, што Трамп і Пуцін на наступным тыдні могуць правесці саміт у Савудаўскай Арабіі.

Апошнія навіны