У Баранавічах мужчына трапіўся на першым жа заданні ашуканцаў
- 19.02.2025, 11:52
Пенсіянерка аддала кур'еру ўвесь ашчадак.
У Баранавічах па гарачых слядах затрымалі памагатага аферыстаў, паведамілі ў прэс-службе МУС.
У міліцыю звярнулася 82-гадовая жыхарка раённага цэнтра, якая стала ахвярай тэлефонных ашуканцаў. Пад маркай непрыцягнення да крымінальнай адказнасці блізкага сваяка, які нібыта вінаваты ў ДТЗ, яна аддала кур'еру ўвесь ашчадак.
Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобу пасярэдніка і затрымалі яго па гарачых слядах. 36-гадовы мясцовы жыхар прызнаўся, што знайшоў прапанову аб незаконным заробку ў мэсэнджэры і выконваў сваё першае заданне. Грошы ў мужчыны канфіскавалі і вярнулі пацярпелай.
Следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства.
Канфіскаваныя ў памагатага ашуканцаў гроша. Скрыншот: відэа МУС