BE RU EN

Беларус праваліўся пад лёд на возеры і зняў гэта на відэа

  • 19.02.2025, 9:11

Так шанцуе далёка не ўсім.

Відэа, на якім ён правальваецца пад лёд возера Юбілейнага, перадаў у аддзел МНС жыхар Гародні.

Падчас катання на каньках мужчына надумаў адысці далей да зараснікаў, дзе лёд быў занадта тонкім. У выніку ён праваліўся пад ваду, але змог выбрацца на паверхню самастойна. Аднак так шанцуе далёка не ўсім.

У МНС нагадваюць: каб пазбегнуць трагедыі на лёдзе, важна памятаць некалькі правіл.

Лёд таўшчынёй не менш за 7 смможа вытрымаць чалавека, але гэта не гарантуе яго трываласць. Агулам трываласць лёду можна вызначыць па колеры:

блакітны - самы трывалы;

белы - у два разы менш трывалы;

шэры, матава-белы або з жаўтлявым адценнем -ненадзейны.

У месцах з хуткай плынню, вусцях рэк, побач з кустамі і трыснягом лёд асабліва тонкі.

Абавязковым элементам бяспекі павінна быць выратавальная камізэлька.

Апошнія навіны