Дроны ўдарылі па НПЗ у Сызрані
- 19.02.2025, 8:25
Успыхнуў пажар.
Уночы 19 лютага невядомыя дроны атакавалі Сызранскі НПЗ у Самарскай вобласці. Расейцы сцвярджаюць, што на аб'екце пачаўся пажар.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.
Мясцовыя жыхары расказалі каналу Mash, што а 02:45 паводле мясцовага часу яны чулі мінімум тры выбухі ў раёне НПЗ. На гэты момант у раёне аб'екта пажар. Таксама ў сацсетках сталі з'яўляцца першыя кадры агню.
Тым часам губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Фядорышчаў пацвердзіў інфармацыю і сцвярджае, што абышлося без пацярпелых
«На тэрыторыі прадпрыемства працуюць аператыўныя і экстраныя службы. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. У рэгіёне захоўваецца небяспека атакі БпЛА», - заявіў ён.