Некаторыя беларусы могуць запісацца на польскую візу праз электронную пошту
- 18.02.2025, 21:50
Такая паслуга даступная ўладальнікам карты паляка.
Уладальнікі карты паляка могуць запісацца на візу ў Менскай консульскай акрузе праз электронную пошту, паведамляе візавы цэнтр VFS.Global.
«Уладальнікі карты паляка, зарэгістраваныя на месцы жыхарства ў Менскай консульскай акрузе, для рэгістрацыі на падачу заявы на візу могуць звярнуцца праз электронны адрас консульскага аддзела: minsk.wk.wizy@msz.gov.pl», – гаворыцца ў паведамленні.
У амбасадзе падкрэслілі, што заявы, накіраваныя трэцімі асобамі ці візавымі агентамі, разглядацца не будуць.