BE RU EN

Свёнтэк разграміла Азаранку на турніры ў Дубаі

  • 18.02.2025, 21:01

Беларуская тэнісістка ўзяла ўсяго два геймы.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка саступіла ў 1/16 фіналу турніру WTA 1000, які праходзіць у Дубаі.

Прадстаўніца нашай краіны не змагла навязаць барацьбу дзейнай другой ракетцы свету – польцы Ізе Свёнтэк. Іх сустрэча закончылася з лікам 0:6, 2:6.

Беларуска змагла ўзяць першы гейм толькі з дзявятай спробы, перамагла адзін брэйк-пойнт і здзейсніла дзве падвойныя памылкі.

За ўдзел у турніры Вікторыя атрымае 65 рэйтынгавых балаў і $23,5 тыс.

Цяпер жа сустрэчы са Свёнтэк чакае ў 1/8 фіналу ўкраінка Даяна Ястрэмская, якая ўзяла верх над расейкай Анастасіяй Патапавай.

18 лютага свой шлях на турніры WTA 1000 у Дубаі пачне і Арына Сабаленка. Дзейная першая ракетка планеты згуляе з Веранікай Кудэрметавай з Расеі.

Апошнія навіны