BE RU EN

Люксавую BMW затрымала польская мытня на мяжы з Беларуссю

  • 18.02.2025, 20:17

Машына была з сюрпрызам.

Польскія мытнікі не прапусцілі ў Беларусь легкавы аўтамабіль BMW X7, піша Strazgraniczna.pl.

Машыну спынілі падчас кантролю супрацоўнікі памежнага падраздзялення «Буг».

Люксавы красовер, за стырном якога быў 32-гадовы грамадзянін Беларусі, перасякаў мяжу ў раёне памежнага перахода ў Цярэспалі. BMW X7 2019 года выпуску каштуе прыкладна $67 тыс.

Падчас правядзення агляду польскімі памежнікамі было вызначана, што аўто запісана як сагнанае ў Нямеччыне ўжо больш за год, са студзеня 2024-га.

Машыну канфіскавалі, а яе кіроўцу затрымалі. Справу перадалі ў падпарадкаванне супрацоўнікаў паліцыі горада Цярэспаля.

З пачатку года супрацоўнікі Бугскага памежнага атрада ўжо канфіскавалі дзевяць транспартных сродкаў агульным коштам, эквівалентным $250 тыс.

Апошнія навіны