Дэтэктыўная гісторыя з Пінска: жанчына дапамагла затрымаць роварнага злодзея
- 18.02.2025, 16:37
Кінулася ў пагоню ў тапках і халаце.
У пінскую міліцыю звярнулася 41-гадовая жанчына, якая паведаміла, што невядомы спрабаваў украсці ровар з двара прыватнага дома коштам 1500 рублёў, піша «Виртуальный Брест».
Высветлілася, што гэта 50-гадовы непрацуючы жыхар Пінска, раней судзімы за крадзяжы. Падчас шпацыру па вуліцах прыватнага сектара фігурант убачыў у двары ровар. Думаючы, што ў доме нікога няма, ён зайшоў праз адчыненую брамку і скраў незачынены ровар, які стаяў у двары.
Гаспадыня ровара ў гэты час знаходзілася ў доме і праз акно ўбачыла незнаёмага чалавека, які спрабаваў забраць яго. Жанчына пачала даганяць злодзея, пасля чаго фігурант паклаў на вуліцы скрадзены ровар і кінуўся на ўцёкі.