Кітай адмовіўся разглядаць прапанову ЗША
- 18.02.2025, 15:10
Міратворцаў з КНР ва Украіне не будзе.
Кітай не збіраецца абмяркоўваць адпраўку свайго міратворчага кантынгенту ва Украіну для кантролю за выкананнем мірнага пагаднення, заявіў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Го Цзякунь. Паводле ягоных слоў, Пекін заўсёды выступаў за тое, каб развязаць расейска-украінскі ваенны канфлікт праз дыялог і перамовы. "Апошнія падзеі даказалі, што прапановы (аб заканчэнні вайны ва Украіне - заўвага) Кітая былі аб'ектыўнымі, справядлівымі, рацыянальнымі і прагматычнымі", - адзначыў Го Цзякунь. Ён прывітаў распачатыя паміж ЗША і Расеяй перамовы ў Савудаўскай Арабіі, падкрэсліўшы, што "Кітай чакае, што ўсе зацікаўленыя бакі своечасова прымуць удзел" у мірным дыялогу.
Да гэтага, як пісаў The Economist, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прапанавала размясціць уздоўж лініі спынення агню ва Украіне міратворчыя кантынгенты Кітая і Бразіліі разам з вайскоўцамі з краін ЕЗ.
Неабходнасць такой пастанов віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс растлумачыў тым, што сілы, якія складаюцца толькі з еўрапейцаў, будуць менш эфектыўныя для стрымлівання патэнцыйнай агрэсіі з боку Расеі. Пры гэтым у адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа раней выключылі магчымасць адпраўкі ва Украіну амерыканскіх вайскоўцаў, але заявілі аб гатоўнасці даць "замежную падтрымку" войскам краін-чальццошў NАТО, якія будуць накіраваныя ў зону канфлікту з міратворчай місіяй.