BE RU EN

У Латвіі забараняюць расейскую прапаганду

  • 18.02.2025, 12:11

Закрыты доступ да некалькіх сайтаў.

У Латвіі Нацыянальная рада электронных СМІ (NEPLP) закрыла доступ да некалькіх крамлёўскіх прапагандысцкіх сайтаў.

Пра гэта паведамляе Delfi.

З гэтага часу ў Латвіі больш не будзе даступны змест сайтаў www.vm.ru, www.gorod55.ru, www.cheltoday.ru, www.tvspb.ru, www.moika78.ru, www.murman.tv, www.kprf.ru, www.tvkrasnodar.ru і www.dan-news.ru.

Як адзначыў рэгулятар, змест гэтых парталаў супярэчыць інтарэсам бяспекі латвійскай інфармацыйнай прасторы і нацыянальнай бяспекі.

Апублікаваная там інфармацыя адпавядае пасылам расейскай агрэсіўнай вайсковай прапаганды, падтрымлівае і апраўдвае ўварванне Расеі ва Украіну і акупацыю РФ шэрагу абласцей Украіны.

Указаныя сайты змяшчаюць прапагандысцкую інфармацыю аб падзеях у Расеі і свеце, якую стварае і распаўсюджвае Расея, прадузятае і аднабаковае асвятленне падзей ва Украіне, навіны аб "спецыяльнай вайсковай аперацыі" ва Украіне ў адпаведнасці з расейскай прапагандай, а таксама інфармацыю, накіраваную супраць незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Латвіі.

Апошнія навіны