Перад самітам у Парыжы Макрон пагутарыў з Трампам
- 17.02.2025, 20:52
«Адкрытая размова» доўжылася 20 хвілінаў.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і ягоны амерыканскі калега Дональд Трамп мелі тэлефонную размову перад пачаткам надзвычайнага саміту еўрапейскіх лідараў у Парыжы. Пра гэта паведамілі ў офісе французскага лідара, паведамляе выданне PPolitico.
Размова адбылася за некалькі хвілінаў да таго, як Макрон прывітаў еўрапейскіх высокапастаўленых асобаў Еўропы, якія прыбылі на міжнароднае мерапрыемства.
У офісе прэзідэнта Францыі адзначылі, што «шчырая размова» Макрона і Трампа доўжылася 20 хвілінаў.
Іншых падрабязнасцяў размовы не прыводзіцца.
У саміце ў Парыжы бяруць удзел кіраўнікі ўрадаў Нямеччыны, Італіі, Гішпаніі, Вялікай Брытаніі, Даніі, Польшчы і Нідэрландаў, а таксама прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Кошта і генеральны сакратар NATO Марк Рутэ.