BE RU EN

У Баранавічах чуваць выбухі на ЦЭЦ

  • 17.02.2025, 11:36

Што адбываецца?

У Баранавічах 17 і 18 лютага з ЦЭЦ будзе даносіцца шум. Чытачы сайта Charter97.org пішуць, што чуваць шыпячыя гучныя гукі і выбухі.

Але палохацца не варта.

Праводзіцца настройка спрацоўвання ахоўных клапанаў энэргетычнага абсталявання. Гэта штатнае мерапрыемства, і працэс будзе знаходзіцца пад кантролем, паведамляе газета "Наш край".

Цеплавыя сеткі просяць жыхароў не хвалявацца і выбачаюцца за нязручнасці.

Апошнія навіны