BE RU EN

Савудаўская Арабія выступіць у якасці пасярэдніка падчас перамоў ЗША і Расеі

  • 17.02.2025, 10:38

Украінцы не будуць удзельнічаць у гэтай сустрэчы.

Падчас перамоў паміж ЗША і Расеяй па заканчэнні расейскай вайны супраць Украіны Сааудаўская Арабія плануе выступіць у якасці пасярэдніка, паведамляе CNN са спасылкай на прадстаўніка Савудаўскай Арабіі.

Савудаўскі чыноўнік паведаміў, што прадстаўнікі краіны будуць рабіць больш, чым проста даваць пляцоўку для перамоў, і возьмуць на сябе пасярэдніцкую ролю. Каманду Савудаўскай Арабіі ўзначаліць дарадца ў нацыянальнай бяспецы краіны, адзначаюць журналісты.

Украінскі чыноўнік у каментары СМІ сказаў, што яны не будуць прысутнічаць на перамовах.

Апошнія навіны