Набажэнствы на мове жэстаў пачалі праводзіць у Менску
- 16.02.2025, 19:10
Капліца размяшчаецца ў будынку прадпрыемства «Віток» на вул. Гусоўскага.
У Менску адкрылася капліца для людзей са слабым слыхам.
Тут будуць праводзіць набажэнствы на мове жэстаў.
Аб гэтым паведамляе Telegram-канал Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Малы храм асвяціў мітрапаліт Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Капліца размяшчаецца ў будынку прадпрыемства «Віток» на вул. Гусоўскага. На гэтай фабрыцы шмат гадоў працуюць інваліды з парушэннем слыху.