BE RU EN

Расея адмаўляецца ад новых аўтобусаў «МАЗ»

  • 14.02.2025, 20:30

У студзені на рынку РФ набылі ўсяго чатыры аўтобусы.

У студзені 2025 года на расейскім рынку былі прададзеныя чатыры новыя аўтобусы Менскага аўтамабільнага завода - у 21 разоў менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (84), піша «Позірк» са спасылкай на звесткі агенцтва «АСМ-холдынг» (РФ).

Прадукцыя МАЗ у мінулым месяцы заняла 11-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расеі, канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 0,6%.

Больш за ўсё аўтобусаў рэалізавалі ПАЗ - 325 (-22,8% да студзеня 2024-га), Yutong - 78 (-15,2%) і ЛіАЗ - 54 (-75,7%).

Усяго за 2024 год беларускім прадпрыемствам былі прададзеныя 504 адзінкі гэтай тэхнікі (за 2023-і - 925 адз.; -45,5%) - 9-е месца (доля 2,6%).

Лідарамі продажаў летась сталі ПАЗ (8.114; 26,3%), ЛіАЗ (2.889; 63,2%) і Yutong (2.215; 6,2%).

Апошнія навіны