BE RU EN

Гурт Naviband выпусціў першы за восем гадоў альбом

  • 14.02.2025, 14:05

У ім 16 трэкаў на беларускай мове.

Гурт Naviband выдаў першы за 8 гадоў альбом, паведамляе «Еўрарадыё». Ён атрымаў назву «Адліга». У ім 16 трэкаў на беларускай мове, з іх тры запісаныя ў дуэце з іншымі выканаўцамі: з Шурай з «Бі-2», Палінай і вядомым грузінскім гуртом MGZAVREBI.

Некаторыя трэкі ўжо вядомыя слухачам: гэта гіт «Мама», які завірусіўся ў сацсетках, таксама песні «Арыён», «Надзея».

Адная з песень – «Стрэламі» – увасабляе боль удзельніцы гурта пасля страты дзядулі, з якім яна не магла развітацца. Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка з 2020-га жывуць у эміграцыі.

Альбом ужо можна паслухаць на ўсіх стрымінгавых сэрвісах. Ён можа здавацца меланхалічным, але ўвасабляе надзею, і яго лейтматыў - «Зазірне Сонца ў цёмныя часіны».

Апошнія навіны